Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Расея дамовіліся наконт аўтаперавозак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.11.2016 12:01
Паразуменьне па гэтай справе ўчора ў Кракаве падпісалі віцэ-міністры Мікалай Асаул і Ежы Шміт.
Photo: PAP/Jacek Bednarczyk

Польшча й Расея падпісалі пагадненьне аб колькасьці дазволаў на аўтамабільныя перавозкі. У наступным годзе польскія транспартныя кампаніі змогуць рэалізаваць 190 тысяч курсаў у Расею. Амаль столькі ж разоў у Польшчу змогуць уехаць расейскія фуры.

Пагадненьне па гэтай справе ў сераду ў Кракаве падпісалі віцэ-міністар транспарту РФ Мікалай Асаул й віцэ-міністар інфраструктуры й будаўніцтва Ежы Шміт (Jerzy Szmit).

„Мы атрымалі 190 тысяч дазволаў на перавозкі, у тым ліку 48 тысяч на перавозкі з - і ў трэція краіны. Гэта на 8 тысяч больш, чым у мінулым годзе”, - адзначыў польскі палітык.

У сваю чаргу, Расея атрымала 180 тысяч агульных дазволаў і 10 тысяч дазволаў на ўвоз тавараў зь іншых краінаў у Польшчу.

Заключанае ў Кракаве пагадненьне павінна дапамагчы пазьбегнуць сытуацыі, якая адбылася год таму, калі адсутнасьць кампрамісу па справе дазволаў на аўтаперавозкі на некалькі тыдняў прыпыніла рух фураў на польска-расейскай мяжы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт