Logo Polskiego Radia
Print

Варшава адзначыла Дзень Незалежнасьці (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.11.2016 19:37
У польскай сталіцы маніфэстацыі правялі нацыяналісты, апазыцыя й антыфашысты.
PAP/Paweł Supernak

Сёньня, у пятніцу, 11 лістапада, з нагоды Дня Незалежнасьці Польшчы ў Варшаве адбылося больш за 15 масавых мерапрыемстваў.
Сёньня адзначаўся Дзень Незалежнасьці краіны: 11 лістапада 1918 года Польшча стала сувэрэннай краінай пасьля 123 год існаваньня пад панаваньнем трох імпэрый, якія падзялілі яе тэрыторыю.

Па вуліцах польскай сталіцы прайшлі тры буйныя маніфэстацыі: «Марш незалежнасьці», арганізаваная апазыцыяй дэманстрацыя й антыфашысцкі марш.

вс

«Марш незалежнасьці» арганізавалі польскія нацыяналісты. Сёлета ён прайшоў пад лёзунгам «Польшча – бастыён Эўропы».

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak
PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell
PAP/Marcin
PAP/Marcin Obara
Маніфэстацыю правёў таксама апазыцыйны Камітэт абароны дэмакратыі – грамадзкая структура, якая паўстала года таму пасьля таго, як да ўлады ў Польшчы прыйшла кансэрватыўная партыя «Права й справядлівасьць».
PAP/Radek
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek
PAP/Radek Pietruszka
У Дзень Незалежнасьці прайшоў таксама антыфашысцкі марш. Ён пачаўся з цэнтральнай Замкавай плошчы. Сярод удзельнікаў гучалі лёзунгі супраць фашызму, нэалібэралізму й дыскрымінацыі.
PAP/Jacek
PAP/Jacek Turczyk
PAP/Jacek
PAP/Jacek Turczyk
PAP/Jacek
PAP/Jacek Turczyk
PAP/Jacek
PAP/Jacek Turczyk
PAP/Jacek
PAP/Jacek Turczyk
У масавых мерапрыемствах у польскай сталіцы прынялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Нягледзячы на значныя скапленьні людзей, сталічная паліцыя паведамляе, што ніякіх сурʼёзных інцыдэнтаў зафіксавана не было. За бясьпекай у Варшаве сачылі каля сямі тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт