Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Польшчы ўручыў узнагароду прафэсару Адаму Мальдзісу (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.11.2016 14:05
Мэдаль уручаны за «збудаваньне мастоў паміж Польшчай і Беларусьсю, паміж палякамі ды беларусамі».
Пасол Конрад Паўлік уручае ўзнагароду прафэсару Адаму МальдзісуПасол Конрад Паўлік уручае ўзнагароду прафэсару Адаму Мальдзісу

У пасольстве Польшчы ў Менску адбылося ўзнагароджаньне грамадзян за ахову польскіх мэмарыяльных месцаў у Беларусі. Мэдалі «Pro Patria» ўручылі пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік і выконваючы абавязкі старшыні Ўпраўленьня па пытаньнях вэтэранаў і рэпрэсаваных грамадзян Польшчы Ян Юзэф Каспшык. Узнагароды атрымалі шэсьць чалавек, у тым ліку двое каталіцкіх ксяндзоў. «Дзякуючы вашай працы памяць пра польскія гістарычныя месцы надалей жывая», – падкрэсьліў у сваім выступе Каспшык.

У сваю чаргу Конрад Паўлік ад імя міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ўручыў журналісту Валеру Каліноўскаму й вядомаму літаратуразнаўцу, прафэсару Адаму Мальдзісу мэдалі «Bene Merito» за навукова-выдавецкую дзейнасьць. Уручаючы ўзнагароду амбасадар Паўлік падзякаваў узнагароджаным за «збудаваньне мастоў паміж Польшчай і Беларусьсю, паміж палякамі ды беларусамі».

Перад цырымоніяй узнагароджаньня Конрад Паўлік і Ян Юзэф Каспшык наведалі месца памяці Курапаты, дзе ўсклалі вянкі ды запалілі зьнічы.

вс

фота: амбасада Польшчы ў Беларусі

Узнагароджаныя
Узнагароджаныя з амбасадарам К.Паўлікам (другі зьлева) і старшынём Я.Ю.Каспшыкам (пяты зьлева)

/

К.Паўлік
К.Паўлік (трэці справа) і Я.Ю.Каспшык (другі справа) у Курапатах


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт