Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы створаны партал «Праца для Ўкраіны»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.11.2016 19:00
Ён прызначаны для грамадзян Украіны, якія хочуць знайсьці працу ў Польшчы.
Photo: Jeremy Segrott/flickr.com/Commercial use allowed

У Польшчы створаны партал «Праца для Ўкраіны», прызначаны для грамадзян дзяржавы на Дняпры, якія хочуць знайсьці працу ў суседняй краіне. На партале ўжо створана каля 1000 профіляў. У Польшчы ўжо працуе адзін мільён грамадзян Украіны.

Мэта парталу – палегчыць кантакт паміж польскімі працадаўцамі і ўкраінцамі, якія хочуць прыехаць у Польшчу на працу. Акрамя таго, створаная вялікая база дадзеных студэнтаў і маладых людзей, якія зьвязваюць сваю будучыню з Польшчай і якія хочуць тут працаваць і жыць.

Рынку працы ў Польшчы патрэбныя новыя працаўнікі, паколькі ёсьць пэўныя катэгорыі прафэсій, дзе палякі працаваць ня хочуць з-за малой зарплаты альбо па іншых прычынах. Працадаўцы ў сваю чаргу не сьпяшаюцца павышаць ставак за працу. На вакантныя месцы прымаюцца ўкраінцы, якія згаджаюцца працаваць за меншыя грошы.

Акрамя таго, пасьля ўступленьня Польшчы ў Эўразьвяз у 2004 годзе ў іншыя краіны ЭЗ пераехала жыць каля 2,5 млн. палякаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт