Logo Polskiego Radia
Print

Вышаградзкая група абмяркоўвае ў Варшаве міграцыйны крызыс

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2016 12:41
Галоўнай тэмай сустрэчы зьяўляецца рэформа міграцыйнай палітыкі Эўразьвязу.
Photo: PAP/Jacek Turczyk

У Варшаве праходзіць сустрэча міністраў унутраных спраў у фармаце V4 +, то бок прадстаўнікоў краінаў Вышаградзкай групы, а таксама Аўстрыі, Бэльгіі, Балгарыі, Харватыі й Славеніі. Ейныя галоўныя тэмы - ахова межаў ва ўмовах міграцыйнага крызысу й рэформа міграцыйнай палітыкі Эўразьвязу.

Польшча, якая цяпер старшынствуе ў Вышаградзкай групе, крытычна ацэньвае дзейную сыстэмы разьмеркаваньня мігрантаў у ЭЗ. Кіраўнік польскага Міністэрства ўнутраных спраў Марыюш Блашчак неаднаразова падкрэсьліваў, што існуючыя правілы толькі ўзмацняюць хвалю мігрантаў і не вырашаюць праблемы.

Пасьля сустрэчы міністры замежных спраў ЭЗ, якая адбылася ў пятніцу, стала вядома, што славацкая прапанова сэлектыўнай салідарнасьці не сустрэлася з падтрымкай часткі краінаў Эўразьвязу.

Нагадаем, прапанова Славаччыны адпавядае пазыцыі Вышаградзкай групы. Паводле яе, краіны павінны мець магчымасьць выбіраць, якім чынам яны хочуць дапамагчы ў вырашэньні міграцыйнага крызысу. Гаворка ідзе пра пра тое, кaб яны мaглi адправіць сваіх памежнікаў для аховы зьнешніх межаў ЭЗ, аказваць фінансавую падтрымку краінам, якія непасрэдна змагаюцца з хваляй міграцыі або прыняць бежанцаў у сябе.

Прапановы Славаччыны не спадабаліся, між іншым, міністрам унутраных спраў Італіі, Грэцыі, Нямеччыны, Мальты й Швэцыі, якія настойваюць на абавязковым разьмеркаваньні бежанцаў паміж краінамі ЭЗ.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт