Logo Polskiego Radia
Print

Варшава хоча паменшыць пэнсіі былым функцыянэрам камуністычных спэцслужбаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.11.2016 12:32
Да сёньняшняга дня каля 30 тысячаў былых функцыянэраў рэпрэсіўнага апарату маюць пэнсіі ў разы вышэйшыя за пэнсіі іх ахвяраў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі ўрад ініцыяваў праект закону, які памяншае памер пэнсіі функцыянэрам камуністычных спэцслужбаў. Прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла заявіла, што праз чвэрць стагодзьдзя пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму, супрацоўнікі рэпрэсіўнага апарату маюць вышэйшыя пэнсіі, чым іх ахвяры й тыя, хто прысьвяціў сваё жыцьцё барацьбе за дэмакратыю й свабоду Польшчы.

Міністар унутраных справаў Польшчы Марыян Блашчак паведаміў, што вэтэранам камуністычных спэцслужбаў плянуюць выплачваць пэнсію, якая ня будзе вышэйшай за сярэднюю пэнсію асобаў з такім самым стажам працы. Гэта дазволіць бюджэту зэканоміць каля 100 мільёнаў эўра ў год. Зьмены ў законе аб пэнсійным забесьпячэньні закрануць 32 тысячы чалавек.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт