Logo Polskiego Radia
Print

Авіякампанія LOT пашырае геаграфію рэйсаў на тры японскія гарады

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.11.2016 15:20
Дзякуючы гэтаму пасажыры змогуць трапіць у японскія гарады Сапара, Сэндай і Фукуока.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Польская авіякампанія LOT падпісала пагадненьне аб супрацоўніцтве зь японскімі авіялініямі All Nippon Airways (ANA). Палякі й японцы падпісалі пагадненьне аб гэтак званым код-шэрынгу – сумеснай эксплюатацыі авіярэйсаў.

Дзякуючы згаданаму пагадненьню пасажыры польскай авіякампаніі змогуць трапіць у японскія гарады Сапара, Сэндай і Фукуока зь перасадкай у Токіё. Такім чынам, у рамках аднаго білета LOT даставіць пасажыра з Варшавы ў японскую сталіцу, а з Токіё ў згаданыя гарады ён паляціць на борце лайнэра All Nippon Airways. У прэс-службе польскай авіякампаніі паведамілі, што паводле аднаго білета зь перасадкай у Варшаве й Токіё ў тры японскія гарады можна таксама паляцець зь любога эўрапейскага аэрапорту, у якія лётаюць самалёты LOT.

Пагадненьне ўступае ў сілу 1 сьнежня бягучага году.

Авіякампанія LOT пачала зьдзяйсьняць рэйсы з Варшавы ў Токіё ў студзені гэтага году.

У бліжэйшай будучыні LOT плянуе падпісаць пагадненьне аб код-шэрынгу зь кітайскай авіякампаніяй Air China й карэйскай Asiana Airlines

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт