Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнта Анджэя Дуду прыняў кароль Швэцыі Карл XVI Густаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2016 11:22
На сустрэчы прысутнічалі каралева Сільвія, Агата Корнхаўзэр-Дуда, кронпрынцэса Вікторыя з мужам.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда быў прыняты каралём Швэцыі Карлам XVI Густавам. На сустрэчы прысутнічалі каралева Сільвія, Агата Карнхаўзэр-Дуда, а таксама кронпрынцэса Вікторыя з мужам, прынцам Даніэлям.

Асноўнымі тэмамі сустрэчы манарха й прэзыдэнта было супрацоўніцтва Польшчы й Швэцыі ў сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама ў галіне новых тэхналёгій.

Карл XVI Густаў прыняў польскага прэзыдэнта ў рамках яго візыту ў Стакгольм. Анджэй Дуда таксама сустрэўся з прэмʼер-міністрам Швэцыі Стэфанам Лёвенам.

вс

фота: PAP/Jacek Turczyk

/

/

Зьлева
Зьлева направа: каралева Сільвія, Агата Корнхаўзэр-Дуда, прэзыдэнт Анджэй Дуда, кароль Карл XVI Густаў, кронпрынцэса Вікторыя, прынц Даніэль
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт