Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўлены першы польскі супэрспорткар (ФОТАРЭПАРТАЖ+ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2016 16:55
Гоначны аўтамабіль Arrinera Hussarya GT да 100 км/г разганяецца за тры сэкунды.

Канструктары прадставілі першы польскі супэрспорткар. Праца над аўтамабілем працягвалася восем гадоў. Гоначны аўтамабіль Arrinera Hussarya GT да 100 км/г разганяецца за тры сэкунды.

Прэзэнтацыя аўтамабіля адбылася на паркінгу перад Міністэрствам разьвіцьця Польшчы. У ёй удзел прыняў віцэ-прэмʼер, міністар разьвіцьця й фінансаў Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Моц рухавіка аўтамабіля Arrinera Hussarya GT – 650 конскіх сіл. Зроблены з вуглевалакна й кеўлару кузаў характарызуецца актыўнай аэрадынамікай. Вага спорткара складае ўсяго 1250 кг.

Сямілітровы рухавік V8 знаходзіцца ззаду аўтамабіля. У стварэньні спартыўнай машыны ўдзел прымалі польскія навукоўцы, у прыватнасьці, з Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэта. Arrinera Hussarya GT – ня толькі гоначнае аўто: яно мае допуск да ўдзелу ў вулічным руху.

Цана базавай вэрсіі складае 229 тыс. даляраў, да гэтага даходзіць асноўны апцыён коштам у 69 тыс. даляраў.

Да серады, 7 сьнежня, аўтамабіль выстаўлены на ўсеагульны агляд у варшаўскім мастацкім цэнтры «Fort Sokolnickiego».

вс

фота: PAP/Tomasz Gzell


Віцэ-прэм'ер
Віцэ-прэм'ер Матэвуш Маравецкі знаёміцца з аўтамабілем

/
/
/
/
/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт