Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына абмяжоўвае сацыяльную дапамогу для мігрантаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.12.2016 15:17
Бундэстаг прыняў закон па гэтым пытаньні, падрыхтаваны Міністэрствам працы.
PAP/EPA/KAY NIETFELD

Нямецкі парлямэнт абмежаваў сацыяльныя льготы для беспрацоўных грамадзянаў іншых краінаў Эўразьвязу. Бундэстаг прыняў закон па гэтым пытаньні, падрыхтаваны Міністэрствам працы.

Паводле новых правілаў, жыхары іншых краін ЭЗ, якія прыязджаюць у Нямеччыну, але не пачынаюць працаваць, ня будуць мець права на сацыяльную дапамогу. Гэткае права яны атрымаць, як мінімум, пасьля пяці гадоў пражываньня ў нямецкай дзяржаве.

Паводле ўладаў, гэта павінна зьменшыць колькасьць мігрантаў, у асноўным з краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, якія пасяляцца ў Нямеччыне выключна па прычыне сацыяльных выгадаў.

Закон зьяўляецца адказам на прысуд аднаго зь нямецкіх судоў, паводле якога беспрацоўныя грамадзяне іншых краін ЭЗ павінны атрымліваць у Нямеччыне дапамогу, якая загарантуе ім годнае жыцьцё. Прысуд выклікаў супраціў мясцовых уладаў, якія перасьцерагалі, што прэцэдэнт можа прывесьці да хвалі махлярства.

Нямецкае Міністэрства працы супакойвае, што большасьць замежнікаў з ЭЗ, якія ў цяперашні час карыстаюцца ў краіне сацыяльнай дапамогай, захавае права на яе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт