Logo Polskiego Radia
Print

У Палявой катэдры ВП усталявалі дошку ў гонар нязломных сьвятароў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.12.2016 20:29
У цырымоніі прыняў удзел міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.
PAP/Leszek Szymański

Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) адкрыў у Палявой катэдры Войска Польскага памятную дошку, прысьвечаную „нязломным сьвятаром”. Як падчас урачыстасьці падкрэсьліў палявы біскуп генэрал брыгады Юзэф Гуздэк (Józef Guzdek), гэтыя сьвятары заплацілі самую высокую цану абвяшчаючы Эвангельле й папярэджваючы вернікаў перад зманлівай камуністычнай ідэалёгіяй.

У цырымоніі прыняла ўдзел група сьвятароў, якія ў 1959-1980 гадах былі вымушаныя адбыць прымусовую ваенную службу падчас вучобы ў сэмінары. Яны атрымалі ад міністра абароны патэнты на афіцэраў.

На памятнай дошцы было зьмешчанае таксама імя блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі, які быў забіты службай бясьпекі ПНР у 1984 годзе.

Зьвяртаючыся да прысутных на цырымоніі сьвятароў міністар нацыянальнай абароны нагадаў, што гэта іх ахвяра, рашучасьць і вера далі палякам сілу адбудаваць Айчыну, дзяржаву й армію.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт