Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня Сэнату Польшчы знаходзіцца з візытам у Менску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.12.2016 09:38
Станіслаў Карчэўскі падчас двухдзённага рабочага візыту ў Беларусь сустракаецца з вядучымі палітыкамі.
Старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі (2L), пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік (L) i старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Міхал Мясьніковіч (P) падчас прывітаньня ў аэрапорце ў Менску 4.12.16 Старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі (2L), пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік (L) i старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Міхал Мясьніковіч (P) падчас прывітаньня ў аэрапорце ў Менску 4.12.16 Photo: PAP/Marcin Obara

Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі падчас двухдзённага рабочага візыту ў Беларусь сустракаецца сёньня ў Менску з вядучымі беларускімі палітыкамі.

Ужо адбылася сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Я вельмі спадзяюся і амаль упэўнены што ваш візыт у Беларусь будзе пачаткам самага актыўнага дыялёгу паміж нашымі краінамі» – заявіў беларускі лідэр.

«Пры ўсіх інтарэсах Польшчы й Беларусі, пагадзіцеся, дзяліць нам няма чаго. Мы заўсёды жылі ў дружбе й згодзе. У нас вельмі блізкая, а часам агульная гісторыя.(…) мы гатовыя адказваць заўсёды на пытаньні і запыты польскага боку», – заявіў Лукашэнка.

У другой палове дня Станіслаў Карчэўскі возьме ўдзел у пасяджэньні Савета Рэспублікі. Верхняя палата беларускага парлямэнта зацьвердзіць польска-беларускае пагадненьне аб адукацыі.

Пасол Польшчы ў Беларусі Конрада Паўлік паведаміў Польскаму радыё, што гэта вельмі важнае пагадненьне. Ён дадаў, што ў дакумэнце выкладаюцца прынцыпы двухбаковага супрацоўніцтва і адукацыі складаецца з трох асноўных кампанэнтаў.«Па-першае, рэгулюе пытаньні, зьвязаныя з кіраваньнем польскіх настаўнікаў у Беларусь. Па-другое, вызначае рамкі і магчымасьці для стварэньня моладзевых абменаў і па-трэцяе, адчыняе працэс супрацоўніцтва паміж унівэрсытэтамі », – сказаў дыплямат.

Пасол адзначыў, што пагадненьне аб адукацыі, працэс ратыфікацыі якога павінен быць завершаны ў бліжэйшы час, зьяўляецца канкрэтным вынікам працэсу нармалізацыі польска-беларускіх адносін.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт