Logo Polskiego Radia
Print

Анжаліка Борыс у другі раз стала старшынёй Саюзу палякаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.12.2016 15:52
10 сьнежня ў Горадні дэлегаты IX зьезду неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі выбралі кіраўніком арганізацыі Анжаліку Борыс.
Анжаліка БорысАнжаліка БорысAliaksandr Papko/radyjo.net

Анжаліка Борыс у другі раз выбраная старшынёй Саюзу палякаў Беларусі. Такое рашэньне прынялі дэлегаты IX зьезду непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, які прайшоў у Горадні. Анжаліка Борыс набрала больш галасоў, чым Мечыслаў Яськевіч, які ўзначальваў арганізацыю да гэтага часу. Яна ўжо стаяла на чала Саюзу палякаў у 2005-2010 гадах.

«Беларускія ўлады павінныя зьмяніць свае адносіны да Саюзу палякаў – заявіла Анжаліка Борыс пасьля абраньня. Мы зьяўляемся грамадзянамі Беларусі, беларускімі падаткаплацельшчыкамі».

Сярод гасьцей зьезд быў і амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік. Ён паведаміў журналістам, што польскія ўлады пастаянна вядуць перамовы зь Менскам аб легалізацыі Саюзу палякаў. «Сёньняшні зьезд стане адпраўным пунктам для дыскусіі. Становішча Варшавы застаецца нязьменным. Мы хочам легалізацыі Саюзу палякаў Беларусі. Мы хочам таксама весьці перамовы наконт маёмасьці Саюзу палякаў, гэта значыць наконт Польскіх дамоў у Беларусі», – падкрэсьліў амбасадар.

У выніку расколу, справакаванага беларускімі ўладамі ў 2005 годзе, у Беларусі дзейнічаюць 2 Саюзы палякаў. Праўрадавы саюз мае дзяржаўную рэгістрацыю й карыстаецца будынкамі, пабудаванымі за кошт польскай дзяржавы. Другому Саюзу палякаў, які прызнае польская дзяржава, беларускія ўлады ў рэгістрацыі й маёмасных правах адмаўляюць.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт