Logo Polskiego Radia
Print

На Каляды грамадзянская авіяцыя Вялікабрытаніі плянуе вялікую забастоўку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.12.2016 12:02
Прычына пратэстаў – патрабаваньне павышэньня зарплатаў ды паляпшэньня ўмоў працы.
Самалёт Airbus A340-600 брытанскай авіякампаніі Virgin Atlantic Самалёт Airbus A340-600 брытанскай авіякампаніі Virgin Atlantic www.flickr.com/Kentaro IEMOTO

Тысячы палякаў, якія пражываюць у Вялікабрытаніі, могуць ня мець магчымасьці наведаць сямʼю ў Польшчы падчас калядных сьвятаў. Нагадаем, паводле лацінскага абраду калядная вячэра адзначаецца 24-га сьнежня, першы дзень Калядаў – 25-га сьнежня, другі – 26-га.

У перадкалянды й калядны пэрыяд працаўнікі брытанскай грамадзянскай авіяцыі заплянавалі страйкі. 23-га і 24-га сьнежня будуць баставаць 18 аэрапортаў краіны. 25-га й 26-га сьнежня на працу ня выйдуць сьцюарды й сьцюардэсы: будзе страйкаваць бартавы пэрсанал British Airways. У гэты час таксама забастоўку плянуюць пілёты авіякампаніі Virgin Atlantic ды некаторыя прафэсійныя групы наземнага абслугоўваньня ў аэрапортах.

Прычына пратэстаў – патрабаваньне павышэньня зарплатаў ды паляпшэньня ўмоў працы.

У Вялікабрытаніі пражывае каля 1 млн палякаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт