Logo Polskiego Radia
Print

У Ланьцуце на месцы помніка савецкім салдатам паставяць ёлку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2016 10:18
У горадзе Ланьцут праходзяць працы па зносе помніка савецкім салдатам, на яго месцы паставяць калядную ёлку.
pixabay.com/Public Domain CC0

У горадзе Ланьцут (Łańcut) на поўдні Польшчы (Падкарпацкае ваяводзтва) праходзяць працы па зносе помніка савецкім салдатам. На яго месцы паставяць калядную ёлку.

У мэрыі паведамілі, што ўсе элемэнты помніка будуць перададзеныя ў камунальны дэпартамэнт горада. Кошт зносу помніка савецкім салдатам склала 16 тыс. злотых (каля 3,5 тыс. эўра).

На месцы дэмантаванага манумэнта на час калядных сьвятаў паставяць ёлку вышынёй больш за дзесяць мэтраў. Ці зьявіцца на гэтым месцы іншы помнік – пакуль не паведамляецца.

Рашэньне аб зносе манумэнта савецкім салдатам у Ланьцуце было прынятае ў красавіку гэтага года. На думку дэпутатаў гарсавета, нават пасьля перайменаваньня помніка «У гонар змагароў за свабоду й незалежнасьць айчыны» ён усё роўна асацыяваўся б з камуністычнай уладай.

Расейская служба Польскага радыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт