Logo Polskiego Radia
Print

Польскія вэтэраны зь Беларусі атрымалі ў падарунак легкавы аўтамабіль (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2016 18:07
Падарункі прыняла старшыня Таварыства жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі, маёр Войска Польскага ў адстаўцы Вэраніка Сэбасьцьяновіч.
Маёр Войска Польскага ў адстаўцы Вэраніка Сэбасьцьяновіч у падораным аўтамабіліМаёр Войска Польскага ў адстаўцы Вэраніка Сэбасьцьяновіч у падораным аўтамабіліPAP/Jacek Turczyk

Польскія вэтэраны зь Беларусі атрымалі ў падарунак легкавы аўтамабіль, а таксама прадуктовыя наборы на Раство. Пакупка аўто прафінансаваная Польскім нафтагазавым канфэрнам пры ўдзеле Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы й Памежнай службы.

У Варшаве падарункі ад імя вэтэранаў прыняла старшыня Таварыства жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі, маёр Войска Польскага ў адстаўцы Вэраніка Сэбасьцьяновіч. Падчас выступленьня яна падзякавала польскаму боку за падарункі й асабліва за машыну. «Большасьці членам нашага таварыства больш за 90 гадоў, таму аўтамабіль вельмі спатрэбіцца: ці то завезьці каго ў шпіталь, ці то на магілы блізкіх. Раней мы пазычалі машыну, цяпер жа будзем мець сваю», – сказала вэтэранка Арміі Краёвай.

Ініцыятарам сёлетняй акцыі зьяўляецца грамадзкая арганізацыя «Одра-Нёман».

вс

фота: PAP/Jacek Turczyk

Аўтамабіль
Аўтамабіль "Dacia", які ў падарунак атрымалі вэтэраны
Зьлева:
Зьлева: старшыня Бюро нацыянальнай бясьпекі Павал Солях, маёр Вэраніка Сэбасьцьяновіч, старшыня праўленьня Польскага нафтагазавага канцэрну Януш Кавальскі
/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт