Logo Polskiego Radia
Print

«Давайце пакінем усе спрэчкі» (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2016 15:04
Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда павіншавалі палякаў з надыходзячымі Калядамі.
www.prezydent.pl

Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда павіншавалі палякаў з надыходзячымі Калядамі. У сваім звароце прэзыдэнт Анджэй Дуда заклікаў палякаў на час сьвятаў забыць пра палітычныя спрэчкі.

«Жадаем вам, каб Бэтлеемская зорка зазьзяла сёньня для вас, вашых блізкіх, сяброў, суседзяў, для ўсяго народа. Няхай у гэты цудоўны вечар дома палякаў напоўняць добразычлівасьць, разуменьне і адкрытасьць. Давайце пакінем усе спрэчкі. У нас могуць быць розныя погляды, але палітычныя эмоцыі не павінны засланяць самае важнае – шчасьце нашых семʼяў», – сказаў прэзыдэнт Польшчы.

Сёньня хрысьціяне заходніх і частка ўсходніх абрадаў адзначаюць Вігілію Божага Нараджэньня. Пасьля зьмярканьня ў сямейным коле пачнуцца сьвяточныя вячэры. Паводле традыцыі, калядная вячэра пачынаецца пасьля зьяўленьня на небе першай зоркі, якая сымбалізуе Бэтлеемскую (Калядную) зорку.

У Польшчы 24 сьнежня жыцьцё на вуліцах замірае ў другой палове дня. У Польшчы 25 і 26 сьнежня (першы й другі дзень Раства) свабодныя ад працы дні (калі гэта будзённыя дні).

З Ражджаством палякаў павіншавала таксама прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт