Logo Polskiego Radia
Print

Злачынныя групоўкі выкарыстоўваюць дроны для перакіду наркотыкаў празь мяжу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2016 18:46
Лякалізаваць дрон вельмі цяжка, паколькі ўся апэрацыя займае кароткі адрэзак часу.
Joachim S. Müller/flickr.com

Злачынныя групоўкі выкарыстоўваюць дроны для перакіду наркотыкаў празь мяжу. Да такой высновы прыйшлі спэцыялісты з фірмы «Mediarecovery», якая займаецца прасочваньнем інтэрнэту й якая працуе як для прыватных асоб, так і для праваахоўных органаў Польшчы.

Прачэсваючы сеціва й аналізуючы трафік інфармацыі, сьледчым інфарматыкам удалося ўстанавіць, што злачынцы перакідваюць наркотыкі праз усходнюю мяжу Польшчы, якая адначасова зьяўляецца мяжой Эўразьвязу. Невялікія памеры дронаў і ціхая праца іх рухавікоў робяць з БЛА дасканалы інструмэнт для кантрабанднай дзейнасьці. Злачынцы праграмуюць трасу палёту дрона, які пасьля перасячэньня мяжы скідвае груз вагой у некалькі дзясяткаў грамаў ва ўмоўленым месцы, дзе яго забіраюць польскія саўдзельнікі.

Лякалізаваць дрон вельмі цяжка, паколькі ўся апэрацыя займае кароткі адрэзак часу. Цяпер польскія сьледчыя інфарматыкі працуюць над тым, каб у сеціве перахапіць хоць невялікі працэнт інфармацыі, датычнай трасы палёту БЛА.
Штаб-кватэра «Mediarecovery» знаходзіцца ў горадзе Катавіцэ.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт