Logo Polskiego Radia
Print

Помнік Льву Сапегу ўсё ж зьявіцца ў Слоніме

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.01.2017 10:22
Леў Сапега (1557-1633 гг.) быў слонімскім старостам і канцлерам Вялікага Княства Літоўскага.
Леў Сапега, партрэт, невядомы мастак, 1616 годЛеў Сапега, партрэт, невядомы мастак, 1616 годcommons.wikimedia.org/public domain

Старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі паабяцаў, што помнік Льву Сапегу ўсё ж будзе адкрыты ў цэнтры Слоніма побач з драматычным тэатрам. Пра гэта кіраўнік выканкама сказаў на сустрэчы зь мясцовымі журналістамі.

Леў Сапега (1557-1633 гг.) быў слонімскім старастам і канцлерам Вялікага Княства Літоўскага. Помнік дзеячу ВКЛ плянуюць паставіць у Слоніме каля 20 гадоў. Ёсьць ужо й праект помніка, але няма грошай на скульптуру, якую пагадзіўся стварыць Народны мастак Беларусі Іван Міско, які родам са Слонімшчыны.

Пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным асяродкам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзьвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генэральныя сэймікі Вялікага Княства Літоўскага. У слонімскім замку была добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега добраўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністрацыйныя й гаспадарчыя будынкі.

паводле рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт