Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пашырае эканамічныя кантакты зь Індыяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2017 12:33
Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі прыме ўдзел у VIII Міжнародным эканамічным саміце ў Гуджараце.
Photo: PAP/Grzegorz Michałowski

Сустрэчай з губэрнатарам штату Гуджарат пачаўся візыт польскай дэлегацыі ў Індыю. Нагадаем, прадстаўнікі Польшчы на чале зь віцэ-прэм'ерам міністрам культуры й нацыянальнай спадчыны Пётрам Гліньскім (Piotr Gliński) заўтра прымуць удзел у VIII Міжнародным эканамічным саміце ў Гуджараце.

Пасьля сустрэчы віцэ-прэм'ер Пётр Гліньскі падкрэсьліў, што гэтая частка Індыі мае важнае значэньне для польскіх прадпрымальнікаў. Адна з польскіх кампаній, якая вырабляе сантэхніку, хоча пабудаваць у штаце Гуджарат свой завод. Пагадненьне аб супрацы намерваецца заключыць таксама адзін з польскіх малочных заводаў.

„У Гуджараце ёсьць таксама вялікія магчымасьці для суднабудаўнічых кампаніяў, кампаніяў горназдабыўной або авіябудаўнічай прамысловасьцяў”, - сказаў віцэ-прэм'ер Гліньскі.

Сёньня ў другой палове дня заплянаваная сустрэча прадстаўніка польскіх уладаў з прэм'ерам Індыі Нарэндрам Модзі.

За 10 месяцаў 2016 году агульны аб'ём польскага гандлю зь Індыяй склаў больш за 2 мільярды 340 мільёнаў даляраў. Польскі экспарт у Індыю склаў больш за $ 561 млн, а імпарт перавысіў адзін мільярд 700 мільёнаў даляраў ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт