Logo Polskiego Radia
Print

У Беластоку можна будзе бясплатна карыстацца гарадзкім транспартам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2017 18:39
Гэта будзе магчыма ў выпадку, калі забруджваньне паветра ў горадзе перакрочыць дапускаемыя нормы.
Гарадзкі аўтобус, БеластокГарадзкі аўтобус, Беластокwww.bialystok.pl

Жыхары й госьці Беластока змогуць бясплатна карыстацца гарадзкім транспартам у выпадку, калі забруджваньне паветра ў горадзе перакрочыць дапускаемыя нормы. Такую пастанову прынялі дэпутаты гарадзкой рады Беластоку.

Паводле дакумэнту, рашэньне аб увядзеньні бясплатнага праезду будзе прымаць мэр горада на бліжэйшыя суткі. Дэпутаты мяркуюць, што бясплатны гарадзкі транспарт заахвоціць некаторых жыхароў Беластоку пакінуць машыну ля дома й па горадзе перамяшчацца на аўтобусе.

Дэпутаты падлічылі, што адзін дзень бясплатнага праезду на гарадзкім транспарце гэта для гораду дадатковы выдатак у памеры 40 тыс. злотых (крыху больш за 9 тыс. эўра).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт