Logo Polskiego Radia
Print

Польскі Кракаў прыме на лячэньне дзяцей з Алепа

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2017 14:52
На лячэньне дзяцей з Сырыі ўлады Кракава прызначаць каля 23 тыс. эўра.
Людзі грэюцца ў разрушаным сырыйскім горадзеЛюдзі грэюцца ў разрушаным сырыйскім горадзеPAP/EPA/YOUSSEF BADAWI

Кракаў стаў першым польскім горадам, які прыме на лячэньне й рэабілітацыю сырыйскіх дзяцей з Алепа. Арганізацыйныя пытаньні, датычныя прыезду пецярых дзетак у Кракаў, вырашае Польская мэдыцынская місія.

Паводле лекараў, у малых сырыйцаў сур’ёзныя праблемы са здароўем: у іх шматлікія раненьні, атрыманыя ў выніку выбуху снарадаў й падзеньня абломкаў разрушаных дамоў.

На лячэньне дзяцей з Сырыі ўлады Кракава прызначаць 100 тыс. злотых (каля 23 тыс. эўра). Магчымы рост коштаў лячэньня будзе выдаткаваны з гарадзкога бюджэту.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт