Бэльгія плянуе выкарыстаць брэксіт
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.01.2017 14:31
Краіна запрашае да сябе фірмы, якія хочуць выйсьці з Вялікабрытаніі ў сувязі з выхадам з ЭЗ.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Пра гэта гаварыў бэльгійскі прэм’ер-міністар Шарль Мішэль на сустрэчы з бізнэсоўцамі з розных краін напачатку на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, а пасьля ў Брусэлі.
Здаўна мяркуецца, што ў сувязі з плянаваным выйсьцем Вялікабрытаніі з ЭЗ наступіць уцечка фірм, якія ў дадзены момант там маюць свае сядзібы. Прэм’ер Шарль Мішэль бачыць у гэтым шанец для сваёй краіны. Таму на сустрэчы з бізнэсмэнамі ён гаварыў пра паляпшэньне канкурэнтаздольнасьці і заахвочваў прадпрымальнікаў інвэставаць у Бэльгіі. «Тут ня будзе прайграўшых, на гэтым выйграюць абодва бакі», – гаварыў кіраўнік бэльгійскага ўраду.
Многія экспэрты прагназуюць, што брэксіт паўплывае, напрыклад, на аўтамабільны сэктар. Улады ў Токіё намякалі, што японскія фірмы могуць пакінуць Вялікабрытанію. Гаворыцца, што Лёндан перастане быць фінансавым цэнтрам Эўропы і банкі таксама будуць пераяжджаць у іншыя краіны.
ав