Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ: дадатковыя сродкі на барацьбу з прапагандай Крамля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.01.2017 16:17
Эўразьвяз асьцерагаецца расейскага ўмяшальніцтва ў выбары, якія сёлета пройдуць у Эўропе.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўразьвяз узмацняе барацьбу з расейскай прапагандай, паколькі асьцерагаецца, што Масква можа паўплываць на выбары, якія сёлета адбудуцца ў Эўропе. Гаворка ідзе пра парлямэнцкія выбары ў Нідэрляндах і ў Нямеччыне, а таксама прэзыдэнцкія выбары ў Францыі.

Паводле высокапастаўленага чыноўніка ЭЗ, на працягу доўгага часу, гэта Ўкраіна была мэтай атакаў нанятых Крамлём людзей, якія распаўсюджвалі ілжывы вобраз краіны, напрыклад, у сацыяльных сетках. Цяпер іх увага засяроджваецца, напрыклад, на канцлерцы Нямеччыны.

З восені 2015 году барацьбой з расейскай прапагандай у Брусэлі займаецца спэцыяльная 11-асабовая група экспэртаў. На сваю дзейнасьць цягам бліжэйшых шасьці месяцаў, яна атрымала дадатковыя 800 тысяч эўра зь бюджэту дыпляматычнага корпусу ЭЗ.

Дадатковыя сродкі дазволяць працаўладкаваць больш людзей. Верагодна, у канцы году спэцгрупа зможа разьлічваць на чарговыя грошы.

Аднак, паводле камэнтатараў, усіх гэтых сродкаў нельга параўнаць зь мільярдамі, якія Крэмль цягам апошніх гадоў выдзяляе нa сваю прапагандысцкую машыну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт