Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ крытыкуе выхад ЗША з Трансціхаакіянскага партнэрства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.01.2017 12:11
Гэтае рашэньне ставіць пад знакам пытаньня будучыню гандлёвага пагадненьня паміж ЭЗ і ЗША.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўрапейская камісія папярэджвае Злучаныя Штаты Амэрыкі перад паўторным узьвядзеньнем гандлёвых бар'ераў. Камісар ЭЗ па пытаньнях гандлю Сэсілія Мальмстром (Cecilia Malmström) пракамэнтавала рашэньне прэзыдэнта Дональда Трампа аб выхадзе ЗША з пагадненьня аб Трансціхаакіянскім партнэрстве (Trans-Pacific Partnership), якое адміністрацыя Барака Абамы заключыла з больш за дзесяцьцю краінамі Азіі й басэйну Ціхага акіяна.

У гэткай сытуацыі, паводле камэнтатараў, пад знакам пытаньня апынулася таксама будучыня гандлёвага пагадненьня паміж ЭЗ і ЗША.

„Тыя, хто ў 21-м стагодзьдзі думае, што можна пабудаваць сілу, аднаўляючы межы й гандлёвыя бар'еры, якія абмяжоўваюць свабоду людзей падарожнічаць, прыгавораныя да паразы”, - сказаў камісар ЭЗ па пытаньнях гандлю, дадаючы, што сьвет без свабоднага гандлю быў бы катастрофай.

Сэсілія Мальмстром прызнала, што рашэньне Дональда Трампа па Трансціхаакіянскім партнэрстве можа азначаць таксама замарожаньне перамоваў аб свабодным гандлі паміж ЭЗ і ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт