Logo Polskiego Radia
Print

Палякі захаваюць свае пасады ў Эўрапарлямэнце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.01.2017 13:01
Традыцыйныя зьмены на пасадах кіраўнікоў камісіяў ЭП амаль не закранулі польскіх эўрадэпутатаў.
wikimedia commons/Diliff/CC BY 3.0

Зьмены на важных пасадах у Эўрапейскім парлямэнце, якія традыцыйна адбываюцца ў сярэдзіне парлямэнцкага тэрміну, хутчэй за ўсё, не закрануць эўрадэпутатаў з Польшчы.

Эўрадэпутаты ад апазыцыйнай "Грамадзянскай плятформы" надалей будуць узначальваць дзьве парлямэнцкія камісіі, то бок Ежы Бузэк (Jerzy Buzek) - камісію прамысловасьці, а Данута Хюбнер (Danuta Huebner) - камісію па пытаньнях Канстытуцыі. Апрача таго дэлегацыю па справах Беларусі надалей будзе ачольваць Богдан Здраеўскі (Bogdan Zdrojewski), па справах Ірану - Януш Левандоўскі (Janusz Lewandowski), а па справах Украіны – Дарыюш Расаці (Dariusz Rosati).

У той час "Грамадзянская плятформа" страціла пасаду кіраўніка Канфэрэнцыі старшыняў Камісіяў.

Астатнія польскія партыі захавалі свае пасады ў ЭП. Чэслаў Сякерскі (Czesław Siekierski) ад Польскай сялянскай партыі будзе працягваць выконваць функцыю старшыні камісіі па справах сельскай гаспадаркі, а Анна Фатыга (Anna Fotyga) ад польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” - падкамісіі па пытаньнях абароны й бясьпекі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт