Logo Polskiego Radia
Print

СБУ адмяніла забарону на ўезд для мэра Пярэмышля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.01.2017 12:11
Мэра Пярэмышля Робэрта Хомы 17 студзеня не пусьцілі ва Ўкраіну.
Photo: skhakirov/flickr.com/Commercial use allowed

Служба бясьпекі Ўкраіны адмяніла забарону на ўезд ва Ўкраіну мэра гораду Пярэмышль (Przemyśl). Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзяшчыца.

Нагадаем, мэра Пярэмышля Робэрта Хому (Robert Choma) 17 студзеня не пусьцілі ва Ўкраіну. Украінскія службы забаранілі польскаму палітыку ўезд на тэрыторыю краіны з-за ўдзелу ў антыўкраінскіх, паводле Кіева, мерапрыемствах. У справе Робэрта Хомы пратэставала польскае МЗС.

Украінскае Міністэрства замежных спраў зьвярнуўся да СБУ з просьбай перагледзець справу.

Намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Ян Дзядзічак (Jan Dziedziczak) сказаў надоечы, што калі Ўкраіна не адменіць забарону на ўезд для мэра Пярэмышля, цяжка будзе ўявіць сабе далейшае супрацоўніцтва паміж абедзьвюма краінамі на існуючых умовах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт