Logo Polskiego Radia
Print

ІНП зьвернецца ў Расею й Беларусь па справе забойства палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2017 15:33
Пракурор ІНП: расьсьледаваньне неабходнае, паколькі ў 1937-1938 гадах былі забітыя больш за 100 тысяч палякаў.
Photo:Adrian Grycuk - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl

Пракуроры Інстытуту нацыянальнай памяці, ІНП зьвернуцца ў Беларусь і Расею з просьбай аб прадстаўленьні дакумэнтацыі, якая тычыцца забойства палякаў у 1937-1938 гадах у Савецкім Саюзе, паведаміла штодзёнка „Nasz Dziennik”.

Пракурор Марэк Рабега (Marek Rabiega) са Сьледчага аддзелу ІНП у Шчэціне нагадвае, што так званая Польская апэрацыя была праведзена на тэрыторыі, якая цяпер належыць Украіне й Беларусі. У прыватнасьці ўкраінская дакумэнтацыя дастаткова добра апрацаваная.

Паводле пракурора, расьсьледаваньне гэтых злачынстваў неабходнае, паколькі былі забітыя больш за 100 тысяч палякаў.

„Мы ня ведаем тоеснасьці людзей, якія былі забітыя. Ня ведаем ходу рэпрэсіяў у адносінах да асобаў, якія былі затрыманыя, дэпартаваныя й зьмешчаныя ў лягерах” - кажа пракурор Рабега.

Нагадаем, па загадзе, які ў жніўнi 1937 году выдаў камісар унутраных спраў СССР Мікалай Яжоў, да сьмерці былі прысуджаныя 111 тысяч палякаў, якія пражывалі на былой усходняй ускраіне Польшчы.

onet.pl/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт