Logo Polskiego Radia
Print

Страляніна ў Луўры

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.02.2017 11:49
Тэрарыст напаў на жаўнера, паліцыя заблякавала цэнтар Парыжа.
Foto: IAN LANGSDON/PAP/EPA

На тэрыторыі музэя Луўр у Парыжы патрульны жаўнер выстраліў у чалавека, які напаў на яго з нажом. Нападнік цяжка паранены. Здарэньне адбылося каля 10 гадзіны парыскага часу.

Па словах дырэктара Парыскай прэфэктуры, падчас атакі нападнік выкрыкваў лёзунгі, якія сьведчаць пра тое, што ён дзейнічаў пад уплывам ідэалёгіі джыхаду. Апроч нажа ён меў пра сабе мачэтэ.

Напад адбыўся на эскалятары, які вядзе ў гандлёвы цэнтар, разьмешчаны пад зямлёй у непасрэднай блізасьці ад музэя. Паводле дадзеных прэфэктуры, паранены жаўнер адкрыў агонь. Ён выстраліў пяць разоў, адна з куль трапіла нападніка ў жывот. Тэрарыст цяжка паранены, але жывы й не губляў сьвядомасьці. Пры сабе ў яго было два заплечнікі.

Пасьля вывучэньня іх зьместу паліцыя заявіла, што ў іх не было выбуховых рэчываў. Аднак ажыўленая гандлёвая вуліца Рывалі, што праходзіць побач з Луўрам, надалей зачыненая для руху. Ня дзейнічаюць таксама суседнія станцыі мэтро.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт