Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўца на сьлізкай дарозе ня змог затармазіць і праляцеў мяжу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.02.2017 12:16
Аўтамабіль спыніўся толькі праз 50 мэтраў, але ўжо на тэрыторыі чужой дзяржавы.
Зімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба ПольшчыЗімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба Польшчыfoto: Straż Graniczna

Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі грамадзян, якія нелегальна перасеклі польска-расейскую мяжу й на 50 мэтраў уехалі на тэрыторыю Расеі. Абодва грамадзяне Польшчы – мужчына й жанчына – аштрафаваныя.

Здарэньне мела месца ноччу з суботы на нядзелю. Супрацоўнікі памежнай службы з заставы ў горадзе Вэнгажэва (Węgorzewo) несьлі службу на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю Расеі. У пэўны момант яны заўважылі аўтамабіль Opel Frontera, які рухаўся ў бок граніцы. Памежнікі далі сыгнал для таго, каб аўто спынілася. Аднак пры спробе тармажэньня Opel пачало заносіць на сьлізкай дарозе. Аўтамабіль па інэрцыі прасунуўся наперад і затрымаўся праз 50 мэтраў, але ўжо на тэрыторыі Расеі.

Пасажыры аўто, 31-гадовы мужчына й 28-гадовая жанчына, адразу ж вярнуліся назад у Польшчу. Кіроўца й пасажырка паведамілі, што яны немясцовыя й што заблудзіліся, і прадаставілі на гэта адпаведныя дакумэнты. Памежнікі адпусьцілі «нелегалаў», аднак перад гэтым аштрафаваўшы на 500 злотых (115 эўра) кожнага зь іх за нелегальнае перасячэньне мяжы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт