Logo Polskiego Radia
Print

Румынія: урад адмяніў неадназначны закон аб карупцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.02.2017 11:48
Супраць яго на вуліцах Бухарэсту дэманстравлі сотні тысяч румынаў.
PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Румынскае Міністэрства юстыцыі паведаміла, што яшчэ сёньня публікуе падрабязнасьці новага законапраекту аб унясеньні зьменаў у Крымінальны кодэкс.

Кіраўнік ураду Румыніі абвясьціў учора ў сваім тэлевізійным звароце, што ўрад на пазачарговым паседжаньні адмовіцца ад неадназначнага палажэньня аб карупцыйных правапарушэньняў.

Сорын Грындзяну таксама абяцаў правесьці грамадзкія кансультацыі па справе рэформы судовай сыстэмы.

Уведзены на мінулым тыдні ўказ аб адмене крымінальнай адказнасьці для чыноўнікаў, асуджаных за карупцыю са шкодай менш як 50 тысяч даляраў, выклікаў у Румыніі найбольшыя пратэсты з часоў падзеньня камунізму ў 1989 годзе. Супраць закона на вуліцах Бухарэсту дэманстравлі некалькі сотняў тысяч румынаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт