Logo Polskiego Radia
Print

Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы наведае Беларусь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2017 09:03
У склад дэлегацыі ўвойдуць чальцы польска-беларускай парлямэнцкай групы Сэйму Польшчы.
Аляксандр Лукашэнка й Станіслаў Карчэўскі Аляксандр Лукашэнка й Станіслаў Карчэўскі Aliaksandr Papko/radyjo.net

Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы плянуе наведаць Беларусь 15-17 лютага, паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У склад дэлегацыі ўвойдуць чальцы польска-беларускай парлямэнцкай групы Сэйму на чале з яго сустаршынём Адамам Андрушкевічам.

Беларуская парлямэнцкая дэлегацыя знаходзілася зь візытам у Польшчы з 30 студзеня па 2 лютага. Ніжнюю палату беларускага парлямэнта прадставілі намесьнік старшыні Баляслаў Пірштук і старшыня камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

31 студзеня на сустрэчы дэлегацыі са старшынём Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім і намесьнікам старшыні Сэйму Рышардам Тарлецкім было заяўлена пра гатоўнасьць да дыялёгу й супрацы.

Гэта ўжо трэці візыт польскіх парлямэнтароў у Беларусь за апошні час. Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы на чале з Тарлецкім наведвала Беларусь 2-4 жніўня 2016 года. Дэлегацыя Сэнату на чале з Карчэўскім працавала ў Менску 5-6 сьнежня.

белапан/рацыя/вс

на фота: сустрэча А. Лукашэнкі й С.Карчэўскага падчас візыту дэлегацыі Сэнату Польшчы ў Менск 5-6 сьнежня.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт