Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы патрапіла ў аўтааварыю (АБНОЎЛЕНА)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.02.2017 20:25
Жыцьцю й здароўю Бэаты Шыдла нічога не пагражае, яе ахоўнік атрымаў траўмы ног.
PAP/Leszek Szymański

Прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла патрапіла ў аварыю каля горада Асьвенцім на поўдні краіны. На шляху аўтакалёны, якая перавозіла прэм’ера, нечакана зьявіўся Fiat, каторы выяжджаў з другараднай дарогі. Пазьбягаючы сутыкненьня, кіроўца ўрадавай машыны зьвярнуў з трасы, у выніку чаго аўтамашына з прэм’ерам ударылася ў дрэва.

Бэата Шыдла атрымала нязначныя траўмы. У адным зь мясцовых шпіталяў ёй аказана дапамога. У выніку сутыкненьня адзін з ахоўнікаў прэм’ера зламаў нагу.

Кіроўцам Fiat’у быў 21-гадовы мясцовы жыхар. Ён ужо прызнаў сябе вінаватым у аварыі. Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы заяўляе, што кіроўцы ўсіх трох машынаў урадавай калёны адрэагавалі прафэсійна і абмінулі нечаканую перашкоду. Калі б яны гэтага не зрабілі, Fiat пры сутыкненьні разарвала б на кавалкі.

Гэта ўжо трэцяя аўтааварыя з удзелам урадавых картэжаў за год. У сакавіку мінулага году лопнула шына ў аўтамабілі прэзыдэнта Анджэя Дуды. А два тыдні таму ў сутыкненьне з удзелам некалькіх машынаў патрапіў картэж міністра абароны Антонія Мацярэвіча.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт