Logo Polskiego Radia
Print

Стомленасьць і стрэс часьцей за ўсё замінаюць палякам у сэксе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.02.2017 17:48
Сярод іншых перашкод палякі назвалі хваробы, дрэннае самаадчуваньне, няўпэўненасьць у сабе й нецьвярозы стан партнэра.
www.pixabay.com

Стомленасьць і стрэс часьцей за ўсё замінаюць палякам у сэксе. Праблема аднолькава тычыцца як мужчын, так і жанчын – да такой высновы па выніках дасьледаваньня прыйшоў вядомы навуковец, сэксоляг прафэсар Збігнеў Іздэбскі.

Вынікі дасьледаваньня прафэсар Іздэбскі прадставіў 14 лютага - у Дзень сьвятога Валянціна.

Даклад «Сэксуальнасьць палякаў 2017» падрыхтаваны на падставе апытаньня, у якім узялі ўдзел 2,5 тысячы дарослых жыхароў Польшчы. Галоўнай перашкодай для інтымных зносінаў стомленасьць і стрэс назвалі 31 адсотак рэспандэнтак і 21 адсотак рэспандэнтаў. 26 адсоткаў апытаных жанчын і прыкладна 13 адсоткаў мужчынаў баяцца непажаданай цяжарнасьці.

Сярод іншых перашкод для сэксуальнага жыцьця палякі назвалі хваробы, дрэннае самаадчуваньне, няўпэўненасьць у сабе, а таксама нецьвярозы стан партнэра.

вс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт