Logo Polskiego Radia
Print

Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з яшчэ чатырох беларускіх прадпрыемстваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2017 07:27
Як паведаміла прэс-служба расейскага ведамства, гэта вынік выяўленых неадпаведнасьцяў у беларускіх прадуктах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) пашырыла сьпіс беларускіх прадпрыемстваў, якім абмежаваная пастаўка прадукцыі.

Як паведаміла прэс-служба расейскага ведамства, гэтае рашэньне прынятае „па выніках аналізу неадпаведнасьцяў, выяўленых пры правядзеньні лябараторных дасьледаваньняў прадукцыі жывёльнага паходжаньня, якая паступіла на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

Часовыя абмежаваньні ўведзеныя ў дачыненьні да прадпрыемства „Жлобінскі мясакамбінат” (паўторнае выяўленьне бактэрый роду Listeria monocytogenes у ялавічыне астуджанай). Таксама ўведзены рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю ў дачыненьні да прадпрыемстваў „Дубраўскі бройлер”, „Камароўка”, „Смалявічы Бройлер”, „Стаўбцоўскі мясакансэрвавы камбінат”.

Акрамя таго, Рассельгаснагляд „лічыць неабходным праінфармаваць „аб выяўленых парушэньнях якаснага саставу пры пастаўках прадукцыі наступных беларускіх прадпрыемстваў: ТАА „Алігорэкс” (перавышэньне ўтрыманьня рэшткавай колькасьці кансэрвантаў у сыры); ААТ „Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” (выяўленьне неадпаведнасьці масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру); ААТ „Пружанскі малочны камбінат” (выяўленьне неадпаведнасьці масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру й неадпаведнасьці масавай долі тлушчу ў сухім рэчыве).

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт