Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве забаранілі біць дзяцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2017 16:26
Гэтага запатрабавалі грамадзяне пасьля таго, як на мінулым месяцы маці зьбіла 4-гадовае дзіця да сьмерці.
Photo: pixabay.com

У Летуве ўвялі поўную забарону на цялесныя пакараньні дзяцей. Зьмену правілаў падтрымалі 116 з усіх 146 дэпутатаў Сэйму Летувы.

Невялікая колькасьць праціўнікаў забароны пераконвала, што новы закон ўмешваецца ў прыватнае жыцьцё грамадзянаў.

Увядзеньня поўнай забароны на цялесныя пакараньні дзяцей патрабавалі летувіскія грамадзяне пасьля таго, як на мінулым месяцы маці й яе партнэр зьбілі да сьмерці 4-гадовага хлопчыка. Сьледчыя паведамілі, што апекуны незадоўга да сьмерці дзіцяці былі пад узьдзеяньнем амфэтаміна.

Новыя правілы з задавальненьнем віталі праваабарончыя арганізацыі й прадстаўнікі Рады Эўропы.

Летува зьяўляецца 52 краінай у сьвеце, якая ўвяла забарону на цялесныя пакараньні дзяцей.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт