Logo Polskiego Radia
Print

На радзіме Чэслава Немэна на Гарадзеншчыне знайшлі яго школьныя рэчы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.02.2017 17:53
У Старых Васілішках славуты польскі сьпявак жыў ад нараджэньня ў 1939 годзе да 1958 году.
Чэслаў НемэнЧэслаў НемэнPAP/CAF/Ryszard Okoński

У вёсцы Старыя Васілішкі на Гарадзеншчыне, на гарышчы дома, дзе нарадзіўся Чэслаў Немэн, былі знойдзеныя рэчы, якія належалі славутаму польскаму сьпеваку. Гэта школьны сшытак, ноты, здымкі й фрагмэнты кнігаў. У доме Чэслава Немэна з 2011 году працуе музэй, створаны на грамадзкіх пачатках.

«Намі знойдзены фрагмэнт сшытка па расейскай мове, які належаў вучню шостага клясу Чэславу Выдрыцкаму (сапраўднае імя Чэслава Немэна). У яго быў вельмі прыгожы почырк, і пісаў ён без памылак», – паведаміў польскаму інфармагенцтву PAP дырэктар музэя Чэслава Немэна Ўладзімір Сянюта.

У саломе, якая назьбіралася на гарышчы старога дома на працягу дзесяткаў гадоў, грамадзкія актывісты знайшлі старыя фатаграфіі, якія маглі быць зробленыя маладым Немэнам, ноты, кавалкі нэгатываў, малюнкі, кавалкі кніг на польскай мове й польскую газэту 1938 году.

Славуты сьпявак Чэслаў Немэн, аўтар хіту «Dziwny jest ten świat», жыў у доме ў Старых Васілішках ад нараджэньня ў 1939 годзе да 1958 году, калі яго сям’я рэпатрыявалася ў Польшчу.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт