Logo Polskiego Radia
Print

„Ваўчынаю сьцяжынаю” пабягуць тысячы людзей

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.02.2017 11:06
1 сакавіка ў Польшчы адзначаюць Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў.
Projekt Tropem WolczumProjekt Tropem WolczumMateriały organizatorów

У зьвязку з гэтым у нядзелю, у пяты раз пройдзе маратон, прысьвечаны гэтай даце. Акцыя называецца Бег "Ваўчынаю сьцяжынаю".

Сёлета бег пройдзе ў 230 гарадах Польшчы, і за мяжой у Летуве, Аўстраліі, Вялікабрытаніі ды ЗША. Такім ходам да акцыі ўшанаваньня памяці Выклятых жаўнераў антыкамуністычнага падпольля далучаюцца ўсё больш гарадоў.

Летась было 160, сёлета амаль 300, рост у геамэтрычнай прагрэсіі, кажа адзін з ініцыятараў акцыі дэпутат партыі "Права і Справядлівасьць" Міхал Дворчык.

Пяць гадоў таму, калі акцыя пачыналася, на бег выйшла каля 2о чалавек, у гэтым годзе у даніну памяці жаўнерам пабяжыць 65 тысяч.

Акцыя ладзіцца, каб наблізіць антыкамуністычнае падпольле ў Польшчы, людзям далёкім ад гісторыі вайны. Адсюль такі актыўны адукацыйны фармат, кажуць ініцыятары.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт