Logo Polskiego Radia
Print

Польшча можа забараніць гандаль у дзьве нядзелі цягам месяца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.02.2017 13:34
Поўная забарона гандлю зьяўляецца нерэальнай – заявіў міністар разьвіцьця і фінансаў, віцэ-прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Паводле яго, адна ці дзьве нядзелі ў месяц павінны быць выключаныя з гандлю.

Матэвуш Маравецкі нагадаў, што Польшча не зьяўляецца адзінай краінай, дзе вядуцца размовы пра падобную забарону. У Францыі ці Нямеччыне такія абмежаваньні існуюць доўгія гады.

У Сэйме Польшчы ідуць працы над праектам забароны гандлю ў нядзелю аўтарства прафсаюзу “Салідарнасьць”. Паводле законапраекту, за парушэньне забароны магла б пагражаць кара пазбаўленьня волі ці штраф.

Цяпер у Польшчы ня можна гандляваць падчас некаторых сьвятаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт