Logo Polskiego Radia
Print

Украіна: дзень нацыянальнай жалобы пасьля катастрофы ў шахце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.03.2017 11:41
Прэм'ер Уладзімір Гройсман заявіў аб плянаваных інспэкцыях на ўкраінскіх шахтах.
Photo: pixabay.com/CC0

Ва Ўкраіне працягваецца дзень нацыянальнай жалобы, агучаны пасьля ўчарашняга выбуху ў шахце „Стэпова” на Львоўшчыне. У выніку катастрофы загінулі восем шахцёраў і 14 былі раненыя.

Пацярпелыя шахцёры шпіталізаваныя ў спэцыялізаваным шпіталі ў Львове. Лекары гарантуюць, што іх жыцьцю не пагражае небясьпека.

У сувязі з катастрофай у адпаведнасьці з пастановай прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, сьцягі на дзяржаўных будынках былі прыспушчаныя да паловы. У краіне былі адмененыя канцэрты й забаўляльныя мерапрыемствы. Прэм'ер-міністар Уладзімір Гройсман заявіў аб плянаваных інспэкцыях на ўкраінскіх шахтах на прадмет захаваньня нормаў бясьпекі.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт