Logo Polskiego Radia
Print

Польшча: у Татрах пачалося будаўніцтва найдаўжэйшага тунэлю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.03.2017 20:42
Кожны дзень гарнякі будуць праходзіць пад зямлёй каля 3 мэтраў.
TatryTatrywww.flickr.com/gudka

Сёньня пачалося будаўніцтва найдаўжэйшага падземнага тунэлю ў Польшчы. Ён будзе мець даўжыню 2 км і знаходзіцца на трасе міжнароднага значэньня S7, на адрэзку Кракаў-Закапанэ.

Сьвідраваньне горнай пароды пад гарой Малы Любань у Татрах пачалося з двух бакоў адначасова. Брыгады сустрэнуцца ў палове тунэлю праз два гады. Пры будаўніцтве тунэлю ў залежнасьці ад пароды будуць выкарыстоўвацца спэцыяльныя сьвідравальныя ўстаноўкі, а таксама выбуховыя матэрыялы. Кожны дзень гарнякі будуць праходзіць пад зямлёй каля 3 мэтраў.

Плянуецца, што кіроўца паедуць праз тунэль у 2020 годзе. Будаўніцтва аб’екту паглыне каля 1 млрд злотых (больш за 232 млн эўра).

Найдаўжэйшы падземны тунэль у Польшчы будуе італьянска-польская кампанія.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт