Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы звольніць агентаў Польскай Народнай Рэспублікі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.03.2017 16:55
МЗС Польшчы ў прымусовым парадку звольніць працаўнікоў, якія супрацоўнічалі са спэцслужбамі ПНР.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіPhoto:Karolina Siemion-Bielska/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl

Пакінуць працу ў МЗС Польшчы могуць быць прымушаныя больш за 100 дыпляматаў, якія супрацоўнічалі са спэцслужбамі Польскай Народнай Рэспублікі да 31 ліпеня 1990 году. Такая лічба супрацоўнікаў МЗС можа пакінуць міністэрства ў выніку паправак, унесеных кансэрватыўным урадам Польшчы ў праект зьменаў у Закон аб дыпляматычнай службе. Сёньня Кабмін краіны прыняў праект, неўзабаве ён трапіць на галасаваньне ў парлямэнт, паведаміў міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.

Паводле яго, люстрацыю будуць прымушаныя прайсьці ўсе працаўнікі зьнешнепалітычнага ведамства: як дыпляматы, так і тэхнічны пэрсанал. Да гэтага часу люстрацыя ахоплівала выключна кіраўніцтва МЗС і дыпляматаў вышэйшага рангу. Вашчыкоўскі сказаў, што калі акажацца, што працаўнік МЗС супрацоўнічаў са спэцслужбамі ПНР, то паводле закону ён будзе прымушаны пакінуць працу. Люстрацыя будзе працягвацца цягам шасьці месяцаў пасьля ўступленьня закону ў сілу.

Пытаньне прыняцьця паправак парлямэнтам Польшчы зьяўляецца выключна тэхнічнай справай, паколькі большасьць у нацыянальным сходзе мае кіруючая краінай партыя «Права й справядлівасьць».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт