Logo Polskiego Radia
Print

Польшча атрымае з ЭЗ 121 млн эўра на праекты ў галіне інфраструктуры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.03.2017 15:37
Раней выдзедзелена больш за 750 мільёнаў эўра на мадэрнізацыю чыгуначнай лініі Варшава-Люблін.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча атрымае больш за 121 мільён эўра зь бюджэту ЭЗ на рэалізацыю двух праектаў у галіне інфраструктуры. Пра гэта праінфармавала Эўракамісія.

30 мільёнаў эўра будзе выдзелена на закупку 35 сучасных і энэргаэфэктыўных трамваяў для Кракава. Гэтая інвэстыцыя дазволіць павысіць бясьпеку й камфорт пасажыраў, а таксама прасоўваць экалягічна чысты транспарт.

Другі праект на суму звыш 91 млн эўра прадугледжвае фінансаваньне мадэрнізацыі чыгуначнай лініі паміж Варшавай і Отвацкам. Гэта дадатковая падтрымка праекту, рэалізацыя якога ўжо фінансуецца зь бюджэту ЭЗ.

Нагадаем, месяц таму Эўракамісія абвясьціла, што выдзеліць больш за 750 мільёнаў эўра на мадэрнізацыю чыгуначнай лініі Варшава-Люблін. Праект прадугледжвае будаўніцтва й рамонт мастоў і тунэляў, а таксама будаўніцтва новага чыгуначнага палатна.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт