Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ўдзельнічае ў саміце „Вялікай дваццаткі” ў Бадэн-Бадэн

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2017 11:24
Апрача Польшчы на сустрэчу G20 былі запрошаныя прадстаўнікі 10 іншых краінаў, якія не зьяўляюцца сябрамі групы.
PAP/EPA/RONALD WITTEK

Віцэ-прэм'ер, міністар па пытаньнях разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) накіраваўся на саміту „Вялікай дваццаткі” (G20). Сустрэча міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краінаў-сябраў групы пройдзе ў вядомым курортным гарадку Бадэн-Бадэн у Нямеччыне.

Акрамя прадстаўнікоў найбуйнейшых эканомік і найважнейшых міжнародных інстытутаў сьвету ў перамовах прымуць удзел запрошаныя прадстаўнікі з адзінаццаці краін, якія не ўваходзяць у склад „Вялікай дваццаткі”, у тым ліку Польшча.

Матэвуш Маравецкі заявіў, што на сустрэчы ён плянуе закрануць, між іншым, пытаньне пазьбяганьня выплаты падаткаў, магчымасьці ліквідацыі афшораў і небясьпечна моцнай пазыцыі некаторых буйных карпарацый на мясцовых рынках.

Нагадаем, надоечы прэм'ер-міністар Бэата Шыдла падкрэсьліла, што Польшча хоча пастаянна ўдзельнічаць у сустрэчах „Вялікай дваццаткі”.

Саміт у Бадэн-Бадэн завершыцца ў суботу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт