Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ваенны карабель пачынае місію на Міжземным, Эгейскім і Чорным морах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2017 12:11
„ORP адмірал Ксавэры Чарніцкі” будзе камандаваць групай натаўскіх караблёў.
ORP Kontradmirał Xawery Czernicki. Photo:mw.mil.plORP Kontradmirał Xawery Czernicki. Photo:mw.mil.plPhoto:mw.mil.pl

У порце ў Адэсе ва Ўкраіне прышвартaваўся польскі ваенны карабель „ORP адмірал Ксавэры Чэрніцкі” (ORP Kontradmirał Xawery Czernicki). Палякі будуць камандаваць групай натаўскіх караблёў, якія выконваюць місію на Міжземным, Эгейскім і Чорным морах.

„ORP адмірал Ксавэры Чэрніцкі” адплыў з порта ў Сьвінавуйсьці на пачатку студзеня. Мэтай ягонай паўгадовай місіі зьяўляецца абарона камунікацыйных шляхоў і супраца зь іншымі караблямі NATO.

Польскі ваенны карабель у адэскім порце сустрэў, у прыватнасьці, амбасадар Польшчы ва Ўкраіне Ян Пекла (Jan Piekło).

„ORP адмірал Ксавэры Чэрніцкі” зьяўляецца адным з найбольш сучасных караблёў Ваенна-марскіх сілаў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт