Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад рыхтуе законапраект аб дэканцэнтрацыі СМІ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.03.2017 11:09
Гаворка ідзе пра тое, каб на рынку СМІ пераважаў радзімы капітал.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Віцэ-міністар культуры Яраслаў Селін на хвалі Польскага радыё пераконваў, што ў Польшчы пануе не зусім нармальная сытуацыя на рынку СМІ.

Я. Селін: У нашай краіне ўжо многія гады на рынку СМІ назіраецца манаполія, асабліва на рынку друкаваных выданьняў. Непакоіць, што сярод уладальнікаў СМІ пераважае замежны капітал, а ў пэўных сэгмэнтах канкрэтны капітал зь Нямеччыны. У ніводнай вялікай эўрапейскай краіне няма такой зьявы.

Віцэ-міністар дадаў, што аўтары законапраекту аб дэканцэнтрацыі СМІ з асаблівай цікавасьцю назіраюць за тым, як гэтае пытаньне вырашаецца ў Нямеччыне і Францыі. Яраслаў Селін аднак не сказаў, калі праект трапіць у Сэйм.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт