Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкая тэлевізія піша пра «польскія канцлягеры»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.03.2017 11:39
Згодна з рашэньнем ААН, правільнай і адзінай назвай канцлягераў гучыць: нямецкі нацысцкі канцэнтрацыйны лягер.
Былы нямецкі канцлягер у Майданку (Польшча).Былы нямецкі канцлягер у Майданку (Польшча).pixabay.com

Нямецкая тэлевізія SWR выкарыстала фармулёўку «польскія лягеры сьмерці» ў дачыненьні да нямецкіх канцлягераў у Сабібожы і Майданку. Гэтая назва паявілася на інтэрнэт-старонцы тэлеканалу ў матэрыялах, якія тычыліся ўрачыстасьці 75-гадавіны першай дэпартацыі габрэяў з нямецкага гораду Майнц.

У сакавіку 1942 году распачаліся першыя дэпартацыі габрэяў з ваколіц Майнцу ў гета і ў нацысцкія лягеры сьмерці, збудаваныя немцамі ў акупаванай Польшчы.
Улады Майнцу ўшанавалі памяць вывезеных, а пасьля забітых габрэяў. Апісваючы ў інтэрнэце гэтыя падзеі тэлевізія SWR напісала, што габрэяў спэцыяльнымі цягнікамі вывозілі найперш у гета, а пазьней у «польскія канцлягеры ў Сабібожы і Майданку».

Згодна з рашэньнем ААН, правільнай і адзінай назвай канцлягераў гучыць: нямецкі нацысцкі канцэнтрацыйны лягер ці лягер сьмерці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт