Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы выкрылі рэзыдэнтурна-дывэрсыйную сетку спэцслужбаў РФ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2017 14:17
Яна была сфармаваная пад кіраўніцтвам галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Генштаба Ўзброеных сіл РФ.
фота: скрыншот з відэа з затрыманьня.

Служба бясьпекі Ўкраіны выкрыла рэзыдэнтурна-дывэрсыйную сетку спэцслужбаў РФ, якая дзейнічала на поўдні Ўкраіны і ў раёне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі. Пра гэта гаворыцца на сайце службы.

Адзначаецца, што сетка была сфармаваная пад кіраўніцтвам і каардынацыяй галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Генштаба Ўзброеных сіл РФ.

Першай задачай рэзыдэнтаў было стварэньне на найбольш важных абʼектах інфраструктуры і вайсковых частках паўднёвага рэгіёну сваёй агентуры. Кіраўніком і каардынатарам сеткі расейскія спэцслужбы прызначылі свайго даўняга агента – удзельніка трагічных падзей на Куліковым полі ў Адэсе.

Усе чальцы рэзыдэнтуры прытрымліваліся прарасейскіх поглядаў, падтрымлівалі стварэньне так званай «Адэскай рэспублікі», некаторыя з іх прымалі ўдзел у падзеях на Куліковым полі. Ім былі пастаўлены задачы: капіраваць службовыя дакумэнты, візуальна назіраць за вайсковымі абʼектамі, прадстаўляць фота- і відэаінфармацыю аб перамяшчэньні асабістага складу і тэхнікі ВСУ.

Яны зьбіралі дадзеныя на поўдні Ўкраіны, але Службай бясьпекі зафіксаваныя факты «работы» аднаго з удзельнікаў сеткі – дзеючага ваеннага падчас паездкі ў раён правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі.

hromadskeradio.org/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт