Logo Polskiego Radia
Print

Станіслаў Карчэўскі: Польшча - натуральны партнэр Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2017 11:16
Пры гэтым сьпікер польскага Сэнату падкрэсьліў, што няма згоды на парушэньні правоў чалавека.
Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі.Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі.Wojciech Kusinski/Polskie Radio

„Мы зрабілі жорсткі пасыл беларускім уладам, што мы не пагаджаемся на парушэньні правоў чалавека”, - сказаў сьпікер польскага Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) у Першай праграме Польскага радыё.

У панядзелак і аўторак у Варшаве адбылося паседжаньне VIII Парлямэнцкай асамблеі Сэйму й Сэнату Польшчы, Сэйму Летувіскай Рэспублікі й Вярхоўнай рады Ўкраіны. Адной з тэмаў размовы была сытуацыя ў Беларусі, дзе ў мінулыя выходныя дайшло да жорсткага падаўленьня дэманстрацый і масавых арыштаў іх удзельнікаў.

Станіслаў Карчэўскі нагадаў, што Эўразьвяз прыпыніў санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, а Польшча зьяўляецца ейным натуральным партнэрам. Сьпікер Сэнату зазначыў, што Беларусь - гэта сусед, дзе пражывае шмат палякаў, і зь якім Польшчу аб’ядноўвае супольная гісторыя. Аднак палітык прызнаў, што на самой справе ёсьць праблемы ў двухбаковых кантактах.

„Мы гаворым аб гэтым зь беларускімі ўладамі, з прэзыдэнтам. Гэтае новае адкрыцьцё на кантакты ўсё ж такі было неабходным. Калі некалькі месяцаў таму мы плянавалі сустрэчу Польшчы, Летувы і Ўкраіны, мы зьбіраліся працягнуць руку Беларусі, але сытуацыя зьмянілася”, - сказаў Карчэўскі.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт