Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія афіцыйна запусьціла брэксіт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2017 13:31
У адпаведнасьці з дамовай праз два гады краіна ня будзе ўжо сябрам Эўразьвязу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Сёньня Вялікабрытанія афіцыйна паведаміла Брусэль аб сваім выхадзе з Эўразьвязу. Такім чынам краіна пачала перамовы па брэксіту.

У адпаведнасьці з дамовай праз два гады Вялікабрытанія ўжо ня будзе сябрам ЭЗ. Перамовы можна прадоўжыць, але шмат сьведчыць пра тое, што цяпер у Эўразьвязе няма дзеля гэтага падтрымкі. У сваю чаргу Брусэль гарантуе, што да размоваў аб брэксіце падрыхтаваны й нават мае свой плян па гэтаму пытаньню.

Сярод найбольш важных тэмаў, якія патрабуюць абмеркаваньня, зьяўляюцца грошы, то бок амаль 60 мільярдаў эўра. Столькі складзе дзірка ў бюджэце ЭЗ пасьля выхаду Вялікабрытаніі. Менавіта таму ЭЗ хоча, каб Лёндан таксама пасьля брэксіту ўносіў грошы ў заплянаваны да 2020 году бюджэт у адпаведнасьці са сваімі ранейшымі абавязацельствамі.

Узгодненыя павінны быць таксама правы грамадзян ЭЗ, якія жывуць у Вялікабрытаніі, а таксама правы брытанцаў, якія жывуць у іншых краінах супольнасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт